- цыркулярка
- цыркулярка, -і
ж.
Пилорама с дисковой пилой....Недзе там, з-за дрэў правага берага, нібы падыгрываючы марш, задорна дудзіць рухавік і звініць цыркулярка. Брыль. Іх цяжкі дым вецер слаў па зямлі, гнаў праз сады, агароды на тартакі, дзе чуваць быў несціханы звон цыркулярак, гул і грукат грузавікоў. Танк. І пад навесам з-за свірноў для справаў гаспадарскіх то заглушалася, то зноў звінела цыркулярка. Бачыла.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.